Восемдзесят адзін гад таму наступіла адна з самых чорных начэй у беларускай гісторыі. За некалькі цёмных гадзін з 29 па 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях унутранай турмы НКУС было расстраляна больш за сто дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а гэтак жа грамадскіх дзеячоў. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікі і паэты. 29 кастрычніка - гэта дзень вялікага беларускага смутку. І ўсё, што нам цяпер застаецца - гэта памятаць. Але гэта не так ужо й мала. Песня, якую мы хочам прадстацівь Вашай увазе, была напісана на верш забітага ў гэтую ноч паэта - Міхася Чарота. Гэты верш, можна сказаць, быў апошнім ягоным словам, якое Ён пакінуў у выглядзе кранальных і трагічных радкоў, надрапаўшы іх на сцяне камеры, у якой чакаў уласнага растрэла. Ніхто з забітых да апошняга імгнення свайго жыцця не здрадзіў сваім перакананням. Усе яны засталіся вернымі сынамі Беларусі і сталі прыкладам і гонарам для нас. За дапамогу ў падрыхтоўцы, запісе і за працу над гукам шчыра дзякуем Яўгену Кудзінаву, Сяргею Кабышу, Аляксею Коршуну і Мікалаю Капачову.